Man in his 30s, gaunt, breathless appearance. Hair matted with sweat and asphalt soot. He wears a rumpled light-gray shirt with a torn sleeve and dark trousers stained with sticky black sludge. His eyes are wide, bloodshot, reflecting pani…
Сяргей бег, і асфальт пад яго нагамі гарэў, плавіўся, расплываўся ў топкі бруд. Ён тануў у гэтай чарнаце і не мог спыніцца, проста не меў права, мусіў выбрацца з пасткі, што блытала час і прастору, абвівала мяккім павуціннем брахні, а потым працінала праўдай. Аднак чым хутчэй ён бег, тым павольней рухаўся. Дамы, якія перавярнуліся ў кардонныя муляжы, застыглі па баках, углядаліся намаляванымі вокнамі. Урэшце Сяргей выбіўся з сіл і спыніўся, упёрся рукамі ў калені. — Ну што ж вы, Сяргей Віктаравіч, — дакорліва вымавіў чалавек у чорным касцюме, барвовай сарочцы і празмерна заціснутым паласатым гальштуку. — Навошта вы бегаеце, мітусіцеся. Ведаеце ж, што мы сумятні не любім. — Хто ты? — хрыпла спытаў Сяргей і тут жа згадаў адказ. — Я мытнік, — адказаў чалавек з тварам бацькі Сяргея. — Няўжо забыў? Мытнік (бацька) назіраў за ім з халоднай нудой. — Ну-ну, годзе плакаць, — нарэшце кінуў ён і выцягнуў з кішэні насоўку. — Вось, высмаркайся. І працягнем. — Я больш не магу… — прашаптаў Сяргей і прыціснуў тканіну да носа. — Усё ты можаш. Гатовы? Сяргей не быў гатовым. Насамрэч ён яшчэ ніколі не быў такім негатовым. Але паслухмяна заківаў. — Добра, слухмяны хлопчык... А цяпер адкажы, Сяргей Віктаравіч — што сказаў табе бацька, калі ты вярнуўся са школы і пабачыў гумавую скакалку на стале? Сяргей перарывіста ўдыхнуў, выдахнуў і адказаў: — Думаў, што можаш мяне абхітрыць, малое гаўно? Памыляешся. Ніколі мяне не абдурыш. Ніколі ад мяне не збяжыш. Нават калі з’едзеш за тысячы кіламетраў, я ўсё роўна буду побач. Заўсёды. — Правільна, Сяргей Віктаравіч. А цяпер прайдзіце наперад.
Nano Banana 2Google
РеализмВизуальный пресетЯзык: РусскийMan in his 30s, gaunt, breathless appearance. Hair matted with sweat and asphalt soot. He wears a rumpled light-gray shirt with a torn sleeve and dark trousers stained with sticky black sludge. His eyes are wide, bloodshot, reflecting pani…
Older man with a stern, angular face. Wears a crisp, sharp-edged black suit, a deep crimson dress shirt, and a thin, excessively tight necktie with vertical black and grey stripes. His expression is one of detached boredom. He stands perfe…
или
Входа через Google больше нетПо закону 149-ФЗ вход через иностранные сервисы в России запрещён. Заходили через Google? с той же почтой — аккаунт, комиксы и монеты на месте.
Укажи адрес, и мы отправим код для входа.
Код отправлен на .
Продолжая, вы принимаете Оферту и соглашаетесь с Политикой конфиденциальности.